Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

КАЛЯНДАР ДЗЯРЖАЎНЫХ СВЯТ, СВЯТОЧНЫХ ДЗЁН, ПАМЯТНЫХ І СВЯТОЧНЫХ ДАТ

Дата: 9 января 2020 в 20:28, Обновлено 5 марта 2024 в 23:11

КАЛЯНДАР ДЗЯРЖАЎНЫХ СВЯТ, СВЯТОЧНЫХ ДЗЁН, ПАМЯТНЫХ І СВЯТОЧНЫХ ДАТ

I. Дзяржаўныя святы, святочныя дні, памятныя даты ў Рэспубліцы Беларусь.

Дзяржаўныя святы:

Дзень Канстытуцыі – 15 сакавіка;

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – 2 красавіка;

Дзень Перамогі – 9 мая;

Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая;

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – 3 ліпеня;

Дзень народнага адзінства 17 верасня.

Агульнарэспубліканскія святочныя дні:

Новы год – 1 студзеня;

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь 23 лютага;

Дзень жанчын – 8 сакавіка;

Свята працы – 1 мая;

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі –7 лістапада.

Прафесійныя святы:

Дзень выратавальніка – 19 студзеня;

Дзень беларускай навукі апошняя нядзеля студзеня;

Дзень друку – 5 мая;

Дзень сям'і 15 мая;

Дзень піянерскага сяброўства 19 мая;

Дзень моладзі і студэнцтва – апошняя нядзеля чэрвеня;

Дзень ведаў 1 верасня;

Дзень беларускага пісьменства – першая нядзеля верасня;

Дзень бібліятэк – 15 верасня;

Дзень сталых людзей – 1 кастрычніка;

Дзень настаўніка – першая нядзеля кастрычніка;

Дзень маці – 14 кастрычніка;

Дзень бацькі – 21 кастрычніка;

Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь – 3 снежня;

Дзень праў чалавека – 10 снежня;

Дзень беларускага кіно 17 снежня.

Памятныя даты:

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў 15 лютага;

Дзень чарнобыльскай трагедыі 26 красавіка;

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа 22 чэрвеня.

II. Святочныя даты (міжнародныя дні, заснаваныя ААН, іншымі арганізацыямі, грамадскімі аб'яднаннямі):

Сусветны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў – 11 студзеня;

Дзень юнага героя-антыфашыста – 8 лютага;

Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага;

Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам – 1 сакавіка;

Сусветны дзень дзікай прыроды – 3 сакавіка;

Сусветны дзень паэзіі – 21 сакавіка;

Міжнародны дзень лясоў – 21 сакавіка;

Сусветны дзень водных рэсурсаў 22 сакавіка;

Сусветны дзень тэатра 27 сакавіка;

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі 2 красавіка;

Міжнародны дзень спорту на карысць развіцця і міру 6 красавіка;

Сусветны дзень здароўя – 7 красавіка;

Міжнародны дзень вызвалення вязняў канцлагераў – 11 красавіка;

Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас – 12 красавіка;

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месц 18 красавіка;

Міжнародны дзень Зямлі 22 красавіка;

Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права 23 красавіка;

Сусветны дзень аховы працы 28 красавіка;

Дні памяці і прымірэння, прысвечаныя загінуўшым у Другой сусветнай вайне, 8–9 мая;

Міжнародны дзень музеяў 18 мая;

Сусветны дзень культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця – 21 мая;

Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці 22 мая;

Сусветны дзень без тытуню 31 мая;

Міжнародны дзень абароны дзяцей 1 чэрвеня;

Сусветны дзень навакольнага асяроддзя 5 чэрвеня;

Дзень юнацкага руху – 15 чэрвеня;

Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычных сродкаў і іх незаконным абаротам – 26 чэрвеня;

Міжнародны дзень сяброўства – 30 ліпеня;

Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі 30 ліпеня;

Міжнародны дзень моладзі – 12 жніўня;

Міжнародны дзень дабрачыннасці – 5 верасня;

Міжнародны дзень пісьменнасці – 8 верасня;

Міжнародны дзень аховы азонавага пласту – 16 верасня;

Міжнародны дзень міру – 21 верасня;

Сусветны дзень турызму – 27 верасня;

Міжнародны дзень сталых людзей 1 кастрычніка;

Міжнародны дзень музыкі 1 кастрычніка;

Сусветны дзень абароны жывёл 4 кастрычніка;

Сусветны дзень настаўнікаў 5 кастрычніка;

Дзень Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 24 кастрычніка;

Міжнародны дзень школьных бібліятэк – 24 кастрычніка;

Сусветны дзень навукі за мір і развіццё – 10 лістапада;

Міжнародны дзень энэргазберажэння – 11 лістапада;

Сусветны дзень дзіцяці – 20 лістапада;

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам 1 снежня;

Міжнародны дзень інвалідаў – 3 снежня;

Міжнародны дзень добраахвотнікаў у імя эканамічнага і сацыяльнага развіцця (Сусветны дзень валанцёраў) – 5 снежня;

Сусветны дзень праў чалавека – 10 снежня.

III. Юбілейныя даты, якія будуць адзначацца ў 2023/2024 навучальным годзе:

25.09.2023 – 110 год з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага, беларускага паэта, празаіка і перакладчыка.

27.09.2023 – 120 гадоў з дня нараджэння Веры Харужай, удзельніцы грамадзянскай вайны, дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

20.11.2023 – 75 гадоў з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц, беларускай паэтэсы.

28.11.2023 – 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Карвата, лётчыка, першага Героя Беларусі.

16.12.2023 – 120 гадоў з дня нараджэння Івана Ахрэмчыка, беларускага жывапісца, народнага мастака Беларускай ССР. 24.12.2023 – 225 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча, беларускага паэта, пісьменніка, перакладчыка і драматурга. 01.01.2024 – 95 гадоў з дня адкрыцця Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

06.01.2024 – 110 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Куляшова, паэта, перакладчыка, народнага паэта Беларусі.

13.01.2024 – 125 гадоў з дня нараджэння Васіля Каржа, стваральніка і камандзіра першага партызанскага атрада ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёра, Героя Савецкага Саюза.

19.06.2024 – 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава, беларускага пісьменніка.

03.07.2024 – 80 гадоў з дня вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.