З надыходам вясны, як правіла, узнікае складаная пажаранебяспечная абстаноўка. Гэта звязана з тым, што многія людзі, якія чуюць словазлучэнне «вясновыя палы», у поўнай меры не ўсведамляюць іх небяспекі, пакуль самі не сутыкнуцца з бядой.
Сельскагаспадарчыя палы і наўмыснае выпальванне сухой расліннасці - гэта звыклыя паводзіны для асобнай часткі насельніцтва. Такая экалагічная непісьменнасць, а таксама грэбаванне патрабаваннямі пажарнай бяспекі і прыродаахоўнага заканадаўства нясуць прамыя пагрозы здароўю людзей, захаванню жывой прыроды і бяспекі ў цэлым.
Выпальванне сухой расліннасці - 30 секундны мультфільм ад ратавальнікаў з серыі анімаваных карыкатур. Пра сур'ёзнае - з гумарам нагадвае супрацьпажарны кот.
Спасылкаhttps://www.youtube.com/watch?v=40vl8vNciKk&list=PLbTk52GcVbXj0i9b8yb9HOtVkZGoOpMi8&index=6