Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Правілы ўнутранага працоўнага распарадку

Дата: 12 февраля 2018 в 19:59, Обновлено 12 января 2019 в 19:34

ПРАВІЛЫ

ЎНУТРАНАГА ПРАЦОЎНАГА РАСПАРАДКУ

ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

“КІСЦЯНЁЎСКАЯ БАЗАВАЯ ШКОЛА”

1.   Агульнае становішча

1.1. У адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам усе грамадзяне маюць права на працу.

1.2. Правілы  ўнутранага  працоўнага  распарадку  работнікаў  установы заклікаюць садзейнічаць добрасумленнаму і якаснаму выкананню работнікамі сваіх службовых абавязкаў, умацаванню працоўнай дысцыпліны, навуковай арганізацыі працы, эфектыўнаму выкарыстанню працоўнага часу.

1.3. Пытанні, якія звязаны з прымяненнем правіл унутранага працоўнага распарадку, вырашаюцца адміністрацыяй у рамках дадзеных ёй правоў, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам і правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, - сумесна, па дамове старон ці з улікам меркавання прафсаюзнага камітэта, працоўнага калектыва, у адпаведнасці з іх паўнамоцтвамі.

2. Парадак прыёму, пераводу і  звальнення работнікаў.

2.1. Работнікі  рэалізуюць  сваё  права  на працу  шляхам заключэння кантракту, або безтэрміновага працоўнага дагавора аб працы ў дадзенай установе.

Прыём на працу і звальненне з працы педагагічных работнікаў, абслугоўваючага персаналу, работнікаў і служачых ажыццяўляецца дырэктарам установы, а дырэктара ўстановы толькі аддзелам адукацыі, спорту і турызму Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэту.

2.2.  Пры прыёме на працу адміністрацыя ўстановы павінна запатрабаваць ад работніка:

-        працоўную кніжку, аформленую ва ўсталяваным парадку; ад асоб, якія паступаюць на працу ўпершыню, - даведку пра апошні занятак, выдадзеную па месцы жыхарства жыллёва-эксплуатацыйнай арганізацыяй, сельскім Саветам дэпутатаў; ад звольненых з радоў Узброеных сіл - ваеннага білета;

-        прад'яўленне пашпарта ў адпаведнасці з заканадаўствам пра пашпарты. Прыём на працу без прад'яўлення дадзеных дакументаў не дапускаецца.

Асобы, якія прымаюцца на працу, якая патрабуе спецыяльных ведаў і ўменняў, прадстаўляюць адпаведныя дакументы аб адукацыі ці прафесійнай падрыхтоўцы (дыплом, пасведчанне, копіі якіх завераны адміністрацыяй і захоўваюцца ў асабістай справе работніка).

Работнікі, якія паступаюць на працу ва ўстанову, абавязаны прадставіць медыцынскае заключэнне пра адсутнасць супрацьпаказанняў для працы ў дзіцячай установе.

2.3. Прыём на працу афармляецца загадам па ўстанове і аб'яўляецца работніку пад роспіс.

2.4. Пры  прыёме на працу ці пры  пераводзе работніка ва ўсталяваным парадку на іншую працу адміністрацыя ўстановы абавязана:

- азнаёміць работніка з даверанай працай, умовамі і аплатай працы, растлумачыць правы і абавязкі паводле  службовых інструкцый;

- азнаёміць работніка са  Статутам установы, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, калектыўным дагаворам;

- правесці інструктаж па ахове працы, вытворчай санітарыі, пажарнай бяспекі з пазнакай пра правядзенне інструктажу ў журнале ўсталяванага ўзору.

2.5. На ўсіх работнікаў вядуцца працоўныя кніжкі ў парадку, усталяваным дзеючым заканадаўствам.

2.6. Асабістыя справы і працоўныя кніжкі педагагічных работнікаў захоўваюцца ва ўстанове адукацыі.

2.7. Перавод на іншую працу дапускаецца толькі са згоды работніка, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам. Пры змене ў арганізацыі работы дапускаюцца змены ўмоў працы па той жа спецыяльнасці, кваліфікацыі ці пасады. З гэтымі зменамі работнік павінен быць азнаёмлены не пазней, чым за адзін месяц.

2.8. Спыненне кантракту можа мець месца толькі на падставах, прадугледжаных заканадаўствам. Работнікі маюць права прыпыніць кантракт, папярэдзіўшы пра гэта адміністрацыю за адзін месяц. Па заканчэнні паказанага тэрміна работнік мае права спыніць працу, а адміністрацыя ўстановы абавязана выдаць работніку працоўную кніжку і правесці разлік. Па дамоўленасці паміж работнікам і дырэктарам установы кантракт можа быць прыпынены і да канца тэрміна аб звальненні.

2.9. Звальненне педагагічных работнікаў, а таксама ў выпадках ліквідацыі ўстановы, скарачэнні штатаў работнікаў  дапускаецца,  калі немагчыма перавесці работніка з яго згоды на іншую працу.

2.10 Днём звальнення лічыцца апошні дзень працы.

3. Асноўныя абавязкі работніка.

3.1. Работнікі ўстановы абавязаны:

- прытрымлівацца працоўнай дысцыпліны, працаваць сумленна, выконваць абавязкі, ускладзеныя на  іх Статутам установы адукацыі, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, службовымі інструкцыямі, распараджэннямі адміністрацыі;

-  строга прытрымлівацца ўсталяванага працоўнага часу, імкнуцца да падвышэння якасці і выніковасці выкананай працы, праяўляць творчую ініцыятыву;

- выконваць патрабаванні па ахове працы, вытворчай санітарыі, гігіены працы, пажарнай бяспекі, якія прадугледжаны правіламі і інструкцыямі;

- быць уважлівымі да дзяцей, бацькоў і членаў калектыва;

-  выконваць усталяваны парадак захоўвання матэрыяльных каштоўнасцяў і дакументаў, выхоўваць у вучняў беражлівыя адносіны  да дзяржаўнай уласнасці, падручнікаў;

- сістэматычна павышаць прафесійную кваліфікацыю;

- быць узорам прыстойных паводзін ва ўстанове, за яе межамі. Педагагічныя работнікі нясуць адказнасць за прымяненне антыпедагагічных мер уздзеяння на вучняў у адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам.

- работнікі ўстановы маюць права сумяшчаць працу па прафесіі і пасадзе, працаваць па сумяшчальніцтву і сумяшчэнню ў парадку і на  ўмовах, усталяваных заканадаўствам.

4.Асноўныя абавязкі адміністрацыі.

4.1. Адміністрацыя ўстановы абавязана:

- арганізоўваць працу работнікаў ўстановы ў адпаведнасці з умовамі кантракту, ці працоўнага дагавору замацоўваць за кожным з іх вызначанае   месца   працы,   забяспечваць, спраўны стан абсталявання, здаровыя і бяспечныя ўмовы працы;

-  ажыццяўляць кантроль за выкананнем работнікамі ўстановы ускладзеных на іх абавязкаў, патрабаванняў Статуту ўстановы адукацыі, правілаў унутранага працоўнага распарадку;

- заключаць ва ўсталяваным парадку калектыўны дагавор па вырашэнні вытворчых і сацыяльна-эканамічных пытанняў.

4.2.Адміністрацыя ўстановы  мае права ўсталёўваць  работнікам установы за кошт і  ў  рамках сродкаў, якія накіроўваюцца на аплату працы, памеры надбавак, даплат,  прэмій,   іншых выплат стымулюючага характару з улікам прэміяльнага фонду.

4.3.  Адміністрацыя  ўстановы  нясе адказнасць за жыццё і здароўе навучэнцаў падчас знаходжання ў школе і ўдзелу ў мерапрыемствах, якія яна арганізуе.  Аб усіх выпадках траўматызму і  непрадбачаных здарэннях адміністрацыя ўстановы паведамляе  ў аддзел адукацыі, спорту і турызму Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэту.

5.Працоўны час і яго выкарыстанне.

5.1.  Ва ўстанове ўсталёўваецца шасцідзённы працоўны тыдзень: пяцідзённыя вучэбныя заняткі і шосты дзень для правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў, масавай работы, у 1-11 класах, работы заняткаў па інтарэсах. Пачатак і заканчэнне працы ўсталёўваецца ў залежнасці ад змен заняткаў .

5.2. Працоўны час  настаўнікаў   вызначаецца   раскладам вучэбных заняткаў. Расклад вучэбных заняткаў зацвярджаецца дырэктарам установы па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам з улікам  педагагічнай  мэтанакіраванасці, выкананні  санітарна-гігіенічных нормаў, максімальнай эканоміі часу педагагічных работнікаў, асаблівасцяў працы ўстановы. Педагагічным работнікам, якія маюць педнагрузку не больш за стаўку, прадугледжваецца адзін дзень у тыдзень для метадычнай працы і павышэння  кваліфікацыі.  Парадак прадастаўлення і выкарыстання метадычнага дня вызначаецца дырэктарам установы па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам.

5.3. Працоўны час іншых работнікаў вызначаецца графікамі, у якіх паказаны гадзіны працы і перапынку для адпачынку і прыняцця ежы. Графікі зацвярджаюцца дырэктарам установы  і аб'яўляюцца работнікам пад роспіс. Для некаторых катэгорый работнікаў можа быць усталяваны сумарны ўлік працоўнага часу.

5.4. Праца ў святочныя   і   выходныя   дні   забаронена.   Прыцягненне асобных работнікаў  установы да дзяжурства  і  некаторых відаў працы ў выходныя  і  святочныя  дні  дапускаецца  ў  выключных  выпадках, якія   прадугледжаны   заканадаўствам,   па   пісьмовым   загадзе адміністрацыі   ўстановы.   За   дзяжурства   ці   працу  ў выходныя ці святочныя дні са згоды паміж работнікам і адміністрацыяй даецца іншы дзень адпачынку ці праводзіцца аплата ў адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам. Забараняецца  прыцягваць  да дзяжурства і да працы  ў выходныя і святочныя дні цяжарных жанчын і жанчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў.

5.5. Вучэбная нагрузка педагагічным работнікам на новы навучальны год вызначаецца дырэктарам установы па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам да выхаду педагагічных работнікаў у адпачынак. Пры вызначэнні нагрузкі ў педагагічных работнікаў па магчымасці павінна захоўвацца пераемнасць класаў, а таксама гарантаваны законам мінімум нагрузкі. Для забеспячэння высокага ўзроўня навучання і выхавання мэтазгодна, каб навучальная нагрузка не перавышала 1,5 стаўкі. Маладыя спецыялісты забяспечваюцца вучэбнай нагрузкай не меней поўнай стаўкі. Няпоўная нагрузка педагагічным работнікам можа ўсталёўвацца з іх пісьмовай згоды.

5.6.  Рознагалоссі педагагічных работнікаў з адміністрацыяй установы па пытаннях вызначэння вучэбнай нагрузкі разглядаюцца ў камісіі па працоўных спрэчках, народным судзе.

5.7. Чарговасць   прадстаўлення працоўных адпачынкаў усталёўваецца адміністрацыяй   установы  па  ўзгадненні  з  прафсаюзным  камітэтам. Адпачынкі педагагічным работнікаў даюцца, як правіла, у перыяд летніх вакацый. Графік адпачынкаў складаецца на кожны каляндарны год і даводзіцца да ведама ўсіх работнікаў установы. Прадастаўленне адпачынку дырэктару ўстановы афармляецца загадам па аддзеле адукацыі, спорту і турызму а астатнім работнікам - загадам па ўстанове.

5.8.  Педагагічным і іншым работнікам забараняецца змяняць па сваім меркаванні расклад вучэбных заняткаў і графік працы, працягласць урокаў і перапынкаў паміж імі.

5.9. Адміністрацыі ўстановы забараняецца:

-  адрываць педагагічных работнікаў у вучэбны час ад іх непасрэднай працы, выклікаць ці здымаць іх з працы для выканання грамадзянскіх абавязкаў і правядзення мерапрыемстваў, не звязаных з вытворчай дзейнасцю;

- праводзіць у працоўны час зборы, нарады, паседжанні.

5.10. Прысутнасць у класе пастаронніх асоб дапускаецца толькі з дазволу дырэктара ці яго намесніка.

5.11.  Настаўнікі прыходзяць на працу не пазней за 15 хвілін да пачатку вучэбных заняткаў і лічацца вольнымі пасля заканчэння сваіх вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў.

5.12. Настаўнікі абавязаны азнаёміцца з усімі аб'явамі, якія размешчаны на дошцы, з раскладам вучэбных заняткаў, магчымымі зменамі.

5.13. Вучэбныя кабінеты адкрываюцца да званка. Пасля прыёму кабінета дзяжурныя дазваляюць уваходзіць у яго вучням і даюць магчымасць пачаць  падрыхтоўку да пачатку вучэбных заняткаў. На перапынках вучні выходзяць з кабінета, а дзяжурныя тым часам праветрываюць клас, мыюць дошку.

5.14.Пачатак   працоўнага дня настаўнікаў падчас вакацый - у 9 гадзін раніцы, працягласць - у адпаведнасці з вызначанай нагрузкай. Час прыходу і адыходу кантралюецца дзяжурнымі адміністратарамі. Супрацоўнікі абавязаны зрабіць запіс у журнале адыходу і прыходу.

5.15.   Класныя журналы знаходзяцца ў настаўніцкай. Настаўнік асабіста бярэ журналы на свой урок і асабіста своечасова ставіць яго на месца пасля ўроку. Катэгарычна забараняецца перадаваць класныя журналы вучням.

5.16.  Настаўнікі, якія праводзяць апошнія ўрокі, выводзяць усіх вучняў з класа і зачыняюць кабінет на ключ, не забываючы павесіць яго на адпаведнае месца.

5.17.  Настаўнікі, якія праводзяць урок, пасля якога вучні харчуюцца, адпускаюць дзяжурных з уроку на 10 хвілін раней і пасля званка выводзяць дзяцей у сталовую. Пасля абеду дзяжурныя прыбіраюць сталы.

5.18. Ва ўстанове арганізуецца дзяжурства настаўнікаў, вучняў і адміністрацыі. Штодня па графіку, зацверджанаму дырэктарам установы, адказны дзяжурны вырашае ўсе пытанні арганізацыі і адукацыйнага працэсу;

- кожны дзень дзяжурныя настаўнікі, вучні і прадстаўнік адміністрацыі сустракаюць вучняў,  звяртаць увагу  на  іх  вонкавы  выгляд,  як яны вітаюцца і г.д.

- у школе вядзецца журнал дзяжурстваў;

-  адзін раз у месяц (апошняя субота месяца) праводзіцца генеральная ўборка ўсіх памяшканняў установы.  У  класах  арганізуюць  і  праводзяць яе класныя кіраўнікі сумесна з вучнямі.

5.19. Перад выхадам на розныя мерапрыемствы вучняў установы (алімпіяды, спаборніцтвы, кросы і г.д.) класныя  кіраўнікі, адміністрацыя ўстановы праводзяць гутаркі па тэхніцы бяспекі, з абавязковым запісам у журнале ўсталяванага ўзору.

5.20.   Класны кіраўнік праводзіць працу з законнымі прадстаўнікамі вучняў, праводзіць класныя бацькоўскія  сходы не  меней аднаго разу ў навучальную  чвэрць. Наведвае ўсе сем'і  вучняў на працягу навучальнага года, а сем’і, чые дзеці знаходзяцца ў СНС – 1 раз у месяц.

5.21. Пратаколы паседжанняў бацькоўскіх сходаў і паседжанняў бацькоўскіх камітэтаў ўстановы фіксіруюцца дырэктарам ў асобны журнал; прымаюцца рашэнні па абмеркаваных пытаннях.

5.22. Настаўнікі, якія па тых ці іншых прычынах не могуць праводзіць урокі, абавязаны  загадзя  папярэдзіць  адміністрацыю  ўстановы (хвароба, сямейныя абставіны і г.д.). Сваю  адсутнасць павінны пацвердзіць апраўдальным дакументам.

5.23.  Настаўнікі ў канцы навучальнага года павінны зрабіць выставу-справаздачу, на якой дэманструюць усё, што імі зроблена за год па прадмеце, класу.

6. Заахвочванні за поспехі ў працы.

6.1. За ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, поспехі ў навучанні і выхаванні дзяцей, працяглую і бездакорную працу, наватарства ў працы і іншыя дасягненні ўжываюцца наступныя заахвочванні:

-        аб'ява падзякі;

-        выдача прэміі;

-        устанаўленне надбавак;

-        узнагароджанне каштоўным падарункам;

-        узнагароджанне ганаровай граматай;

-        прысваенне ганаровых званняў.

6.2.  Рашэнне пра заахвочванне прымаецца адміністрацыяй установы па ўзгадненню з  прафсаюзным камітэтам.

6.3. Заахвочванне работнікаў установы вышэйстаячымі органамі адукацыі і дзяржаўнымі органамі праводзіцца на падставе прадстаўлення адміністрацыі ў парадку падпарадкаванасці.

6.4. За асобныя працоўныя заслугі работнікі ўстановы прадстаўляюцца ў вышэйстаячыя органы для прысваення ўзнагароджання ордэнамі і медалямі, імяннымі медалямі, знакамі адрознення.

6.5.Пры ўжыванні мер заахвочвання забяспечваецца зліццё матэрыяльнага і маральнага стымулявання працы. Заахвочванні аб'яўляюцца ў загадзе і заносяцца ў працоўную кніжку работніка ўстановы.

7.Адказнасць за парушэнне працоўнай дысцыпліны і нормаў прафесійных паводзін.

7.1. Парушэнне працоўнай дысцыпліны і нормаў прафесійных паводзін -   невыкананне  ці неналежнае выкананне па віне работніка ўскладзеных на яго абавязкаў, а таксама абавязкаў, якія вынікаюць з яго кваліфікацыйнай характарыстыкі службовых інструкцый - цягне за сабой ужыванне мер дысцыплінарнага ці грамадзянскага ўздзеяння, а таксама ўжыванне іншых мер, прадугледжаных заканадаўствам.

7.2.  За парушэнне працоўнай дысцыпліны і нормаў прафесійных паводзін адміністрацыя ўстановы  можа накласці наступныя дысцыплінарныя спагнанні:

-        заўвага;

-        вымова;

-        звальненне

7.3.  Звальненне ў якасці меры дысцыплінарнага спагнання можа быць ужыта за:

 -       сістэматычнае невыкананне работнікамі сваіх абавязкаў без уважлівых прычын, ускладзеных на яго кантрактам, працоўным дагаворам, Статутам   установы   адукацыі,    правіламі   ўнутранага працоўнага распарадку, калі да работніка прымяняліся іншыя меры ўздзеяння;

-        прагул без паважлівых прычын;

-        з'яўленне на працы ў нецвярозым стане (стане наркатычнага ўздзеяння) ці з пахам алкаголю;

-        прагулам лічыцца нез'яўленне на працу без уважлівых прычын на працягу ўсяго працоўнага часу, а таксама адсутнасць яго на працягу  3-х гадзін.  Работнікі,   якія здзейснілі прагул без уважлівых прычын, чарговы адпачынак у адпаведным годзе скарачаецца на колькасць дзён прагулу, пры гэтым адпачынак не павінен быць менш 21 каляндарнага дня.

7.5.У адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам аб працы педагагічныя работнікі могуць быць звольнены з работы за здзяйсненне амаральнага праступка, які не дае права на далейшае выкананне выхаваўчых функцый.

7.6. Дысцыплінарныя спагнанні на работнікаў установы накладваюцца адміністрацыяй установы. Дысцыплінарныя спагнанні на дырэктара ўстановы накладваюцца аддзелам адукацыі,спорту і турызму.

7.7.  Перад накладаннем спагнання ад парушальнікаў працоўнай дысцыпліны павінны   быць   запатрабаваны   тлумачэнні   ў   пісьмовай   форме.   Адмова работніка даць тлумачэнні не можа служыць перашкодай для накладання дысцыплінарнага спагнання.

7.8. Дысцыплінарныя  спагнанні  накладаюцца  адміністрацыяй непасрэдна пасля выяўлення правіны, але не пазней аднаго месяца з дня выяўлення, не лічачы часу хваробы ці знаходжання работніка ў адпачынку. Пры гэтым днём выяўлення правіны, з якога адлічваецца месячны тэрмін, лічыцца дзень, калі асобе,  якой падпарадкоўваецца работнік, стала вядома пра здзяйсненае незалежна ад таго, ці нададзена яна правам накладання дысцыплінарных спагнанняў. Дысцыплінарнае спагнанне не  можа  быць  прыменена  пазней  шасці  месяцаў  з  дня  здзяйснення праступка.

7.9.  За кожнае парушэнне працоўнай дысцыпліны можа быць ужыта толькі адно дысцыплінарнае спагнанне. Пры ўжыванні спагнання павінны ўлічвацца цяжар правіны, акалічнасці, папярэдняя праца і паводзіны.

7.10. Адміністрацыя мае права замест дысцыплінарнага спагнання перадаць пытанне пра парушэнне працоўнай дысцыпліны на разгляд працоўнага калектыва ці прафсаюзнага камітэта.

7.11. Работнікі, якія абраны ў склад прафсаюзнага камітэта і не вызвалены ад вытворчай  працы,  не  могуць  быць  падвергнуты дысцыплінарнаму спагнанню без папярэдняй згоды органа, членамі якога яны з'яўляюцца, а старшыня прафсаюзнага  камітэта -  без   папярэдняй згоды прафсаюзнага камітэта аддзела адукацыі, спорту і турызму.

7.12. Загад аб прымяненні дысцыплінарнага спагнання з указаннем матываў яго прымянення, аб'яўляецца работніку пад яго роспіс.

7.13. Працоўны калектыў мае права зняць накладзенае ім спагнанне датэрмінова, а таксама хадатайнічаць аб датэрміновым зняцці дысцыплінарнага спагнання ці пра спыненне дзеяння іншых мер, якія ўжыты адміністрацыяй за парушэнне працоўнай дысцыпліны, калі член калектыва не дапусціў новага парушэння дысцыпліны і выявіў сябе  як добрасумленны работнік.

8. Заключныя палажэнні.

8.11. Змены і дадаткі ў правілы ўнутранага працоўнага распарадку могуць уносіцца працоўным калектывам па прад'яўленні адміністрацыі і прафсаюзнаму камітэту ў выпадку, калі яны не супярэчаць дзейснаму заканадаўству.

8.2. Правілы ўнутранага працоўнага распарадку вывешваюцца на бачным месцы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.