ПРАВІЛЫ карыстання мабільнымі
тэлефонамі і іншымі гаджэтамі
ў дзяржаўнай установе
адукацыі “Кісцянёўская базавая школа”
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Гэтыя Правілы карыстання мабільнымі тэлефонамі і іншымі гаджэтамі (далей – Правілы) у дзяржаўнай установе адукацыі “Кісцянёўская базавая школа” (далей – школа) з’яўляюцца лакальным нарматыўным актам. Дзеянне Правілаў распаўсюджваецца на ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу школы. Правілы распрацаваны ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі дакументамі Рэспублікі Беларусь з мэтай паляпшэння арганізацыі рэжыму работы школы, абароны грамадзянскіх правоў усіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу: вучняў, бацькоў (законных прадстаўнікоў), работнікаў. Прытрымліванне Правілаў судзейнічае павышэнню якасці і эфектыўнасці атрымліваемых адукацыйных паслуг, гартыруе псіхалагічна камфортныя ўмовы адукацынага працэсу.
2. УМОВЫ ПРЫМЯНЕННЯ МАБІЛЬНЫХ ТЭЛЕФОНАЎ, ІНШЫХ ГАДЖЭТАЎ У ШКОЛЕ
2.1. Вучні пад час вучэбнага занятку абавязаны ўсе сродкі камунікацыі адключыць або паставіць на бязгукавы рэжым.
2.2. Пры неабходнасці (у адпаведнасці з вучэбнай праграмай) настаўнік дазваляе карыстацца імі.
3. КАРЫСТАЛЬНІКУ ЗАБАРАНЯЕЦЦА Ў ШКОЛЕ
3.1. выкарыстоўваць мабільны тэлефон і іншыя гаджэты на вучэбных занятках, класных і інфармацыйных гадзінах, мерапрыемствах у любым рэжыме (рамаўляць па тэлефоне, адпраўляць SMS-, MMS- і іншыя віды паведамленняў, карыстацца GPRS, Bluetooth, інтэрнэтам, слухаць музыку, у тым ліку праз навушнікі і г.д.);
3.2. праслухоўваць радыа і музыку ў будынку школы перад і пасля ўрокаў, у перапынках паміж вучэбнымі заняткамі;
3.3. ажыццяўляць любыя віды фота і відэа з’ёмкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, будынку і памяшканняў школы без дазволу кіраўніцтва школы або педагога;
3.4. прапагандзіраваць пры дапамозе тэлефона жорсткасць, насілле, парнаграфію, песні і вершы абражанага зместу, нецэнзурную лексіку;
3.5. паключаць тэлефон і інш. аналагічную апаратуру да электрычных сетак школы;
3.6. свядома наносіць шкоду іміджу школы.
4. Настаўнікам і іншым работнікам забараняецца карыстацца тэлефонам пад час вучэбных заняткаў паза межамі адукацыйнай праграмы.
5. АДКАЗНАСЦЬ ЗА НЕПРЫТРЫМЛІВАННЕ ПРАВІЛАЎ
5.1. Пры парушэнні правілаў карыстання мабільным тэлефонам вучнем педагагічны работнік абавязаны аформіць дакладную запіску па факту парушэння для прыняцця мер педагагічнага ўздзеяння (папярэджанне, запіс у дзённіку, паведамленне або вызаў бацькоў для правядзення тлумачальнай гутаркі), або мер дысцыпліранага спагнання (заўвага, вымова) у адпаведнасці з арт.126 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі – парушэнне дысцыпліны ў ходзе адукацыйнага працэсу, невыкананне без уважлівых прычын законнага патрабавання педагагічнага работніка.
6. Адказнасць за захаванне тэлефона ўскладаецца на яго уладальніка ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
7. Гэтыя Правілы падлягаюць зазмяшчэнню ў агульнадаступных месцах на інфармацыйных стэндах і сайце школы.