Парадак прыёму дзяцей у 1 клас на 2023/2024 навучальны год
У адпаведнасці з пунктам 72 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі ад 19.09.2022 № 322 , прыём дакументаў у I класы здзяйсняецца з 12 чэрвеня па 15 жніўня. Пры наяўнасці свабодных месцаў заява можа быць пададзена да 28 жніўня года прыёму;
У адпаведнасці з п 3 арт. 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі дапускаецца прыём (залічэнне) ў 1 клас дзіцяці, якому шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым навучальным годзе, па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета.
Графік прыёму дакументаў у 1 клас Кісцянеўскай базавай школы:
панядзелак - пятніца 8.30 - 13.00; 14.00 - 16.00
Здзяйсненне адукацыйнага працэсу
Навучанне ў дзяржаўнай установе адукацыі "Кісцянеўская базавая школа" здзяйсняецца па вучэбных праграмах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання.
У першую чаргу ў 1 клас прымаюцца дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі Кісцянеўскага сельскага савета, у асобных выпадках - якія пражываюць у іншых мікрараёнах.
Дакументы, неабходныя для залічэння ў 1 клас:
- Заява ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) на імя дырэктара школы (устаноўленага ўзору);
- Медыцынская даведка (форма №1 мед/у-10);
- Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
Заўвага: прыём дакументаў у I клас здзяйсняецца пры наяўнасці поўнага пакета дакументаў