Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Статут школы

Дата: 11 сентября 2017 в 21:57, Обновлено 23 сентября 2018 в 12:55

СТАТУТ

 дзяржаўнай установы адукацыі

“Кісцянёўская базавая  школа”

                                                                               ЗАЦВЕРДЖАНА

                                                                              Рашэнне Рагачоўскага

                                                                               раённага выканаўчага камітэта

                                                                               ____ ___________20__г. №____      

CТАТУТ

дзяржаўнай установы адукацыі

“Кісцянёўская базавая школа”

Раздзел 1. Агульныя палажэнні

1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Кісцянёўская базавая школа” (далей – Установа) – установа агульнай срэдняй адукацыі, якая функцыянуе ў складзе 1-9 класаў, у якой ажыццяўляецца навучанне і выхаванне на І і ІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізуецца праграма выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама могуць рэалізоўвацца адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграма выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні і з мэтай спартыўнай падрыхтоўкі вучняў можа арганізоўвацца вучэбна-трэніровачны працэс па відах спорту.

2. Установа з’яўляецца юрыдычнай асобай, зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў 13.10.2011 за № 490557416. Маёмасць Установы знаходзіцца ў раённай камунальнай уласнасці і замацавана за ёй на праве аператыўнага кіравання.

Рашэннем Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта ад 05.09.2011 № 894 дзяржаўная ўстанова адукацыі “Кісцянёўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” была перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Кісцянёўская сярэдняя школа”. Рашэннем Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта ад 04.06.2018 № 519 дзяржаўная ўстанова адукацыі “Кісцянёўская сярэдняя школа” была рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Кісцянёўская базавая школа”.

3. Установа мае пячатку з яе поўным найменнем і выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штампы, фірменныя бланкі са сваім найменнем і іншыя рэквізіты юрыдычнай асобы.

4. У сваёй дзейнасці Установа кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, а таксама дадзеным Статутам.

5. Заснавальнікам Установы з’яўляецца Рагачоўскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Заснавальнік).

Маёмасць Установы належыць на праве ўласнасці Рагачоўскаму раёну, распараджэнне маёмасцю якога ажыццяўляецца Рагачоўскім раённым Саветам дэпутатаў (далей – Уласнік). 

Органам дзяржаўнага кіравання Установы з’яўляецца аддзел адукацыі, спорту і турызму  Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта.

Установа адказвае па сваіх абавязках грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні, пры іх недастатковасці субсідыярную адказнасць па абавязках нясе Уласнік.

6. Назва Установы:

Поўная:

На беларускай мове: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Кісцянёўская базавая  школа”.

На рускай мове: государственное учреждение образования “Кистенёвская базовая  школа”.

Скарочаная:

На беларускай мове: Кісцянёўская базавая школа.

На рускай мове: Кистенёвская базовая школа.

7. Месца знаходжання Установы: 247253, аграгарадок Кісцяні, вуліца Дняпроўская, дом 63, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць.

Раздзел 2.  Прадмет і асноўная мэта дзейнасці Установы, яе                          асноўныя   задачы

8. Прадметам дзейнасці Установы з’яўляецца ажыццяўляемая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адукацыйная дзейнасць, якая ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы.

9. Асноўнай мэтай дзейнасці Установы з’яўляецца атрыманне ўзроўню асноўнай адукацыі, накіраванай на духоўна-маральнае і фізічнае развіццё асобы вучня, падрыхтоўку яго да паўнацэннага жыцця ў грамадстве, авалодванне вучнямі асновамі навук, дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы, фарміраванне маральных перакананняў, культуры паводзін, эстэтычнага густу і здаровага ладу жыцця, падрыхтаванасці да самастойнага жыццёвага выбару, пачатку працоўнай дзейнасці і працягу адукацыі.

10. Асноўнымі задачамі Установы з’яўляюцца:

забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай базавай адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі;

фарміраванне навуковага светапогляду, маральных перакананняў, культуры паводзін, эстэтычнага густу;

захаванне і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя вучняў, выхаванне беражлівых і адказных адносін да ўласнага здароўя і здароўя іншых грамадзян,  фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця;

падрыхтоўка вучняў да асэнсаванага прафесійнага самавызначэння, працягу навучання, працоўнай і грамадскай дзейнасці, сямейнага жыцця.

11. Установа:

будуе свае адносіны з сям’ёй па пытаннях навучання і выхавання вучняў на прынцыпах супрацоўніцтва;

узаемадзейнічае з установамі  дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, установамі культуры, спорту, добраахвотнымі таварыствамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;

падтрымлівае дзейнасць моладзевых і дзіцячых грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў), якая не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Ва Установе забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў), якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая дзейнасць рэлігійных арганізацый, якая супярэчыць заканадаўству.

12. Для дасягнення мэт Статута Установа ажыццяўляе наступныя віды эканамічнай дзейнасці:

агульная пачатковая адукацыя (першая ступень агульнай сярэдняй адукацыі), 85200;

агульная сярэдняя адукацыя, 85310;

вытворчасць іншых драўляных вырабаў, 16299;

кіраванне нерухомай маёмасцю, 68320;

аптовы гандль кветкамі і іншымі раслінамі, 46220;

іншая адукацыя, якая не ўключана ў іншыя групіроўкі, 85590.

Віды дзейнасці ўказаны ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011 “Віды эканамічнай дзейнасці”.

13. Установа ажыццяўляе наступныя ліцэнзіраваныя віды дзейнасці: (у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01 верасня 2010 г. № 450 “Аб ліцэнзіраванні асобных відаў дзейнасці”):

дзейнасць, якая звязана з аховай;

дзейнасць, якая звязана з аздараўленнем дзяцей за мяжой.

Права ажыццяўляць дзейнасць, на занятак якой неабходна атрыманне ліцэнзіі, узнікае з моманту атрымання такой ліцэнзіі або ва ўказаны ў ёй тэрмін і спыняецца па заканчэнню тэрміна яе дзеяння, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам.

Раздзел  3. Сістэма агульнай сярэдняй адукацыі

14. Сістэма агульнай сярэдняй адукацыі ўключае ў сябе:

удзельнікаў адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі;

адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі;

установы агульнай сярэдняй адукацыі;

іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі;

дзяржаўныя арганізацыі адукацыі, якія забяспечваюць функцыянаванне сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі;

рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, іншыя дзяржаўныя арганізацыі, якія падпарадкоўваюцца Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовыя выканаўчыя і распараджальныя органы, іншыя арганізацыі і фізічныя асобы ў межах іх паўнамоцтваў у сферы агульнай сярэдняй адукацыі.

15. Агульная базавая адукацыя ўключае ў сябе дзве ступені:

І ступень – пачатковая адукацыя (І-IV класы);

ІІ ступень – базавая адукацыя  (V-IX класы).

І і ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі складаюць агульную базавую адукацыю.

16. На І ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма пачатковай адукацыі.

Адукацыя на гэтай ступені забяспечвае развіццё асобы вучня, фарміраванне першапачатковага погляду на прыроду, чалавека, грамадства. У працэсе навучання вучні набываюць неабходныя ўмовы і навыкі вучэбнай дзейнасці, чытання, пісьма, ліку, авалодваюць элементамі тэарэтычнага мыслення, мастацка-эстэтычнай, практычнай дзейнасці, культуры маўлення і паводзін, асновамі асабістай гігіены, здаровага ладу жыцця.

Адукацыйны працэс у 1-х класах арганізуецца ў самой Установе або на базе дашкольнай установы.

Пачатковая адукацыя дае права на працягненне адукацыі на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

17. На ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма базавай адукацыі.

Агульная базавая адукацыя дае права на прадаўжэнне адукацыі на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама на ўзроўнях прафесійна- тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі з’яўляецца абавязковай.

18. Парадак уліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

19. Прыём асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яе заявы пры прад’яўленні ёю пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.

Кіраўнік Установы выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб у лік вучняў установы адукацыі не пазней за 31 жніўня года прыёму.

20. Адукацыйны працэс ва Установе арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы вучэбны тыдзень з пачаткам вучэбных заняткаў у 09.00 і адзін дзень тыдня для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў.

21. Ва Установе, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, вывучэнне вучэбных прадметаў ажыццяўляецца на базавым узроўні.

Непаўналетнія вучні з улікам меркавання іх законных прадстаўнікоў, зыходзячы са схільнасцяў, жаданняў і стану здароўя, могуць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні на факультатыўных занятках у межах колькасці вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў, устаноўленай тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі.

Ва Установе праводзяцца факультатыўныя заняткі прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, мастацкай, музычнай, харэаграфічнай, тэатральнай, спартыўнай і іншай накіраванасці.

Факультатыўныя заняткі праводзяцца да пачатку заняткаў або пасля завяршэння ўрокаў.

Факультатыўныя заняткі у ІХ класе могуць  праводзіцца ў шосты школьны дзень.

Ва Установе ствараюцца  класы інтэграванага навучання і выхавання, пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

Ва Установе могуць быць адкрыты групы падоўжанага дня для вучняў, якія атрымліваюць адукацыю на І і ІІ ступенях агульнай адукацыі.

22. У мэтах вызначэння адпаведнасці рэзультатаў вучэбнай дзейнасці вучняў патрабаванням адукацыйных стандартаў і адукацыйным праграмам агульнай сярэдняй адукацыі ва Установе праводзіцца бягучая, прамежкавая і выніковая атэстацыя вучняў.

Атэстацыя, перавод, арганізацыя выпускных экзаменаў і выпуск вучняў, ажыццяўляюцца ў парадку, які ўстаноўлены Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

23. Выпускнікі Установы, якія маюць станоўчыя выніковыя адзнакі па ўсіх вучэбных прадметах за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі выключаюцца з Установы з выдачай адпаведнага дакумента аб адукацыі, дакумента аб навучанні.

Выпускнікам, якія паспяхова прайшлі атэстацыю за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені  агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацы.

24. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай) выдаецца вучням, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі.

Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай выдаецца вучням, якія маюць за два апошнія гады навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі гадавыя адзнакі 10 (дзесяць) і 9 (дзевяць) балаў па ўсіх вучэбных прадметах (акрамя вучэбнага прадмета “Фізічная культура і здароўе”, па якому ім выстаўлены гадавыя адзнакі не ніжэй 6 (шасці) балаў або “залічана”, вучэбных прадметаў “Працоўнае навучанне” і “Чарчэнне”, па якіх ім выстаўлены гадавыя адзнакі не ніжэй 6 (шасці) балаў і прыкладныя паводзіны, а таксама адзнакі 10 (дзесяць) і 9 (дзевяць) балаў па усіх вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены за перыяд навучання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

25. Вучням, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб с інтэлектуальнай недастатковасцю выдаецца пасведчанне аб спецыяльнай адукацыі.

26. Вучням, якія не завяршылі засваенне зместу адукацыйных праграм, выдаецца даведка аб навучанні.

27. Навучанне ва Установе ажыццяўляецца на беларускай мове.

Вывучэнне беларускай, рускай і нямецкай моў ва Установе з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асобнай катэгорыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Абавязковай для вывучэння замежнай мовай з’яўляецца нямецкая мова.

28. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва Установе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама Тыпавым вучэбным планам і адукацыйнымі праграмамі агульнай сярэдняй адукацыі, распрацаванымі і зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Штогод на аснове Тыпавога вучэбнага плана, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа распрацоўвае вучэбны план, які зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненню з аддзелам адукацыі, спорту і турызму Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта.

29. Установа мае права ажыццяўляць інавацыйную дзейнасць ва ўстаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь парадку.

30.  Працягласць навучальнага года ва Установе ўстанаўліваецца з 1 верасня па 31 мая. На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы, тэрміны якіх вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

31.  Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу ва Установе з’яўляюцца вучэбныя заняткі. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, грамадска-карысная праца.

Працягласць  вучэбных заняткаў у І класе – 35 хвілін, у ІІ-ІХ класах – 45 хвілін. У асобных выпадках з дазволу аддзела адукацыі, спорту і турызму Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта вучэбныя заняткі могуць быць скарочаны з захаваннем агульнага тыднёвага ліміта часу педагога.

Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам, які зацвярджаецца кіраўніком Установы. Пачатак заняткаў, працягласць перапынкаў паміж заняткамі зацвярджаецца кіраўніком Установы ў адпаведнасці з санітарнымі правіламі і нормамі.

32. Форма атрымання адукацыі ва Установе – вочная.

33. Навучанне хворых дзяцей, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзяцей-інвалідаў можа ажыццяўляцца на даму ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Парадак арганізацыі атрымання сярэдняй адукацыі на даму вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

34. Выпускныя экзамены за перыяд  навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца ў адпаведнасці з парадкам, які вызначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

35. Працоўная дзейнасць вучняў уключае грамадска-карысную працу, сферу сацыяльнай дапамогі, часовае працаўладкаванне, работу ў розных формах працоўных аб’яднанняў на працягу навучальнага года і ў канікулярны час.

36. Перавод (накіраванне) вучняў у спецыяльныя класы для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама класы інтэграванага навучання і выхавання ажыццяўляецца са згоды іх законных прадстаўнікоў на падставе заключэння цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

37. Арганізацыя і функцыянаванне пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, класаў інтэграванага навучання і выхавання  ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

38. За поспехі ў навучанні і выхаванні, удзел у грамадскай дзейнасці педагагічны Савет прымае рашэнне аб маральным стымуляванні вучняў, законных прадстаўнікоў дзяцей.

Раздзел 4.  Правы і абавязкі Установы

39. Установа ў адпаведнасці з заканадаўствам  мае права:

ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

фарміраваць структуру і штатны расклад установы адукацыі;

ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;

удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычнаму забеспячэнню адукацыі;

ажыццяўляць праверку сапраўднасці дакументаў аб адукацыі пры прыёме асоб для атрымання адукацыі і пры наяўнасці сумнення ў іх сапраўднасці шляхам накіравання запыту ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб пацверджанні факта іх выдачы;

уваходзіць у склад асацыяцыі (саюзаў) і іншых аб’яднанняў некамерцыйных арганізацый;

ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, у тым ліку знешнегандлёвую дзейнасць.

40. Іншыя правы Установы ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, Статутам Установы.

41. Установа абавязана забяспечваць:

якасць адукацыі;

распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адпаведнай адукацыі, яго ўдасканаленне;

падбор, прыём на работу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі;

стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

распрацоўку і прыняцце правіл унутранага распарадку для вучняў, правіл унутранага працоўнага распарадку ўстановы адукацыі;

маральнае і матэрыяльнае стымуляванне вучняў, педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі;

меры сацыяльнай абароны вучняў;

стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі;

удзел у фарміраванні захаванасці і ўдасканалення сваёй матэрыяльна- тэхнічнай базы;

патранат асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на працягу двух гадоў пасля атрымання адукацыі ва Установе ў адпаведнасці з Палажэннем аб патранаце асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якое зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;

садзейнічаць упаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.

42. Іншыя абавязкі Установы ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, Статутам Установы.

Раздзел  5. Правы і абавязкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу

43. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ва Установе з’яўляюцца вучні, педагагічныя работнікі, законныя прадстаўнікі дзяцей.

44. У першы клас Установы прымаюцца дзеці, якія дасягнулі ўзросту, вызначанага актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, без правядзення ўступных экзаменаў.  Залічэнне дзяцей афармляецца загадам дырэктара Установы на падставе заяў законных прадстаўнікоў дзяцей, пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу і медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

45. Забараняецца адлічэнне з Установы вучняў, якія не скончылі навучанне на І і ІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, па прычыне іх непаспяховасці.

46. Ва Установу ў адпаведны клас пры прадастаўленні даведкі ўстаноўленага ўзору могуць быць прыняты вучні, якія на працягу навучальнага года або па яго выніках былі адлічаны або спынілі навучанне ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку яны працягваюць навучанне ў адпаведным класе Установы і здаюць выпускныя экзамены за перыяд навучання і выхавання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстаноўленым парадку.

47. Вучні, у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства маюць права на:

атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

 перавод у іншую ўстанову адукацыі;

навучанне па індывідуальнаму вучэбнаму плану ў межах зместу адукацыйнай праграмы;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;

ахову жыцця і здароўя ў час адукацыйнага працэсу;

бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;

карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;

канікулы;

атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;

бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай, культурна-спартыўнай базай установы адукацыі;

атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў установы адукацыі;

заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;

удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, семінарах і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавай, грамадскай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці;

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

удзел у моладзевых і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству.

48. Іншыя правы вучняў устанаўліваюцца заканадаўчымі дакументамі Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

49. Вучні абавязаны:

добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;

клапаціцца пра сваё здароўе, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правіл унутранага распарадку для вучняў;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

беражліва адносіцца да маёмасці ўстановы адукацыі;

падпарадкоўвацца ўказанням і загадам дырэктара і яго намеснікаў, патрабаванням   педагагічных і    іншых     работнікаў,   рашэнням    органаў

самакіравання Установы і вучнёўскага самакіравання, кіравацца Статутам Установы;

прытрымлівацца ў вопратцы класічнага і дзелавога стылю.

50. Вучні могуць прыцягвацца да дысцыплінарнай адказнасці за:

спазненне або нез’яўленне на вучэбныя заняткі без уважлівых прычын;

парушэнне дысцыпліны ў ходзе адукацыйнага працэсу;

невыкананне без уважлівых прычын законных патрабаванняў педагагічнага работніка;

абразу удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

распаўсюджванне інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю вучняў;

распіццё алкагольных напояў, слабаалкагольных напояў, піва, ужыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых рэчываў, якія адурманьваюць, ва Установе і на мерапрыемствах, якія праводзяцца ва Установе;

курэнне ў школьных памяшканнях і на тэрыторыі Установы;

удзел у азартных гульнях як на ўроках, так і на перапынках;

крадзёж, вандалізм, нанясенне наўмысна шкоды школьнай маёмасці, уласнасці школьнікаў і работнікаў Установы;

выкарыстанне ненарматыўнай лексікі.

51. За здзяйсненне дысцыплінарнай правіннасці да вучняў могуць быць прыменены наступныя меры дысцыплінарнага пакарання:

заўвага;

вымова;

адлічэнне.

52. Адлічэнне як мера дысцыплінарнай адказнасці можа быць прыменена за:

працяглую адсутнасць (больш 30 дзён) без уважлівых прычын на працягу навучальнага года;

сістэматычнае (паўторнае на працягу года) невыкананне абавязкаў, калі да яго раней прымяняліся меры дысцыплінарнага пакарання.

Адлічэнне не прымяняецца да:

вучня, які не скончыў засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, які не прайшоў выніковую атэстацыю за перыяд атрымання агульнай базавай адукацыі пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі,

вучня, які не дасягнуў узросту 16 гадоў.

53. Права выбару меры дысцыплінарнага пакарання належыць кіраўніку Установы адукацыі.

54. Іншыя правы і абавязкі вучняў устанаўліваюцца  Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, заканадаўчымі дакументамі, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

55. Законныя прадстаўнікі вучняў маюць права на:

удзел у кіраванні Установай;

атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных і іншых) вучняў;

абарону правоў і законных  інтарэсаў вучняў;

азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, рэзультатамі вучэбнай дзейнасці вучняў;

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй.

56. Іншыя правы законных прадстаўнікоў непаўналетніх устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

57. Законныя прадстаўнікі вучняў абавязаны:

забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця вучняў;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правіл унутранага распарадку для вучняў;

з’яўляцца ва Установу па выкліку класнага кіраўніка або адміністрацыі для абмеркавання вучобы і паводзін свайго дзіцяці;

своечасова паведамляць класнаму кіраўніку аб магчымай адсутнасці дзіця ці або яго хваробе;

прадастаўляць дакументы, якія тлумачаць пропускі заняткаў вучнем;

наведваць класныя і агульнашкольныя бацькоўскія  сходы.

58. Іншыя абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

59. Педагагічныя работнікі маюць права на:

абарону прафесійнага гонару і годнасці;

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных форм і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання;

доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;

удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;

удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;

павышэнне кваліфікацыі;

матэрыяльнае і маральнае стымуляванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, якія вызначаны Урадам Рэспублікі Беларусь.

60. Іншыя  правы педагагічных работнікаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

61. Педагагічныя работнікі абавязаны:

ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;

выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

паважаць гонар і годнасць вучняў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

весці здаровы лад жыцця, прапагандаваць яго сярод вучняў;

выконваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на работу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, які ўстаноўлены Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

62.  Іншыя абавязкі, а таксама адказнасць педагагічных работнікаў Установы вызначаюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі

63. Педагагічныя работнікі, вучні, законныя прадстаўнікі непаўналетніх у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і будынкаў Установы, абсталявання, інвентара і іншай маёмасці Установы.

Раздзел 6. Карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі

64. Карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі вучнямі ва Установе можа быць платным і бясплатным.

65. Асобы, якія засвойваюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, на час атрымання адукацыі забяспечваюцца за плату падручнікамі, вучэбнымі дапаможнікамі Установы. Памер такой платы і парадак яе ўзымання ўстанаўліваюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

Бясплатнае карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ўстанаўліваецца для:

асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і асоб, якія засталіся без апекі бацькоў;

дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да васямнаццаці гадоў, інвалідаў з дзяцінства;

вучняў з сем’яў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам атрымліваюць дзяржаўную дапамогу  на дзяцей, якім больш трох гадоў;

вучняў з сем’яў, у якіх адзін або абое бацькоў з’яўляюцца інвалідамі І або ІІ групы.

Для вучняў з мнагадзетных сем’яў плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі зніжаецца на 50% ад устаноўленай платы за карыстанне адпаведнымі падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі.

Раздзел  7. Забеспячэнне харчаваннем

66. Установа стварае неабходныя ўмовы для арганізацыі харчавання вучняў.

67. Арганізацыя харчавання вучняў  ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія спецыялізіруюцца на аказанні паслуг грамадскага харчавання, іншымі арганізацыямі, якія маюць у сваім складзе адпаведныя структурныя аддзелы, або установай адукацыі.

68. Харчаванне арганізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных правіл і нормаў, гігіенічных нарматываў па ўстаноўленых нормах харчавання і грашовых нормах расходаў на харчаванне для адпаведных катэгорый вучняў. Пры неабходнасці арганізуецца дыетычнае харчаванне. Нормы харчавання, грашовыя нормы расходаў на харчаванне зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважанай асобай.

69. Вучні забяспечваюцца харчаваннем за кошт уласных сродкаў, сродкаў законных прадстаўнікоў вучняў, сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовага бюджэтаў, іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам.

70. Палажэнне аб арганізацыі харчавання вучняў, забеспячэнні харчаваннем вучняў за кошт сродкаў     рэспубліканскага і    (або) мясцовага

бюджэтаў, памер і парадак узымання платы за харчаванне зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

Раздзел  8. Ахова здароўя

71. Установа забяспечвае ахову здароўя вучняў у адпаведнасці з заканадаўствам.

72. Ахова здароўя вучняў уключае ў сябе:

аказанне медыцынскай дапамогі;

вызначэнне аптымальнай вучэбнай нагрузкі, рэжыма вучэбных заняткаў, працягласць канікул;

прапаганду і навучанне навыкам здаровага ладу жыцця;

арганізацыю аздараўлення;

стварэнне ўмоў для заняткаў фізічнай культурай і спортам;

прафілактыку і забарону курэння, ужывання алкагольных, слабаалкагольных напояў, піва, наркатычных, псіхатропных, таксічных і іншых рэчываў, якія адурманьваюць, ва Установе і на яе тэрыторыі.

73. Вучням ва Установе медыцынская дапамога аказваецца ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя па месцы знаходжання Установы.

Раздзел  9. Транспартнае забеспячэнне

74. Транспартнае забеспячэнне вучняў уключае ў сябе прадастаўленне ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ільгот пры праездзе на транспарце агульнага карыстання, а таксама арганізацыю іх бясплатнага падвозу.

75. Падвоз вучняў ва Установу, якая знаходзіцца ў сельскім населеным пункце, ад месца жыхарства (месца прыбывання) да месца вучобы і назад пры адсутнасці аўтамабільных перавозак пасажыраў і рэгулярным забеспячэнні транспартам агульнага карыстання арганізуецца мясцовымі выканаўчымі і распараджальнымі органамі.

76. Парадак арганізацыі падвозу вучняў устанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

Раздзел 10. Парадак кіравання дзейнасцю Установы, структура і парадак фарміравання органаў кіравання і самакіравання

77. Кіраванне Установай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з  Кодэксам  Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб  установе агульнай сярэдняй адукацыі, дадзеным Статутам і грунтуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.

78. Установу ўзначальвае кіраўнік, які ажыццяўляе непасрэднае кіраванне адукацыйным працэсам і бягучай дзейнасцю Установы.

79. Кіраўнік Установы нясе адказнасць за:

 якасць і эфектыўнасць работы;

умовы працы работнікаў, ахову правоў, жыцця і здароўя дзяцей;

 прадстаўляе без даверанасці інтарэсы Установы ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе;

нясе персанальную адказнасць за захаванасць і рацыянальнае выкарыстанне маёмасці Установы.

80. Кіраўнік Установы:

узначальвае ўстанову адукацыі, кіруе яе работай, забяспечвае ўзаемадзеянне з зацікаўленымі;

нясе адказнасць за вынікі работы ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам;

дзейнічае ад імя Установы без даверанасці, прадстаўляе яе ва ўсіх арганізацыях;

выдае загады, распараджэнні і дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі і вучнямі ва Установе;

прымае на работу і звальняе ва ўстаноўленым парадку педагагічных (па ўзгадненню з раённым аддзелам адукацыі, спорту і турызму) і іншых работнікаў Установы, заключае (працягвае, скасоўвае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да іх меры заахвочвання, зацвярджае іх службовыя інструкцыі;

зацвярджае структуру і штатны расклад Установы згодна з тыпавымі штатамі і зацверджанымі нарматывамі колькасці работнікаў у межах сродкаў, што выдзяляюцца на аплату працы;

арганізуе работу Установы па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, вядзенні кнігі заўваг і прапаноў, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Пры неабходнасці ўносіць прапановы па такіх зваротах на разгляд Заснавальніка;

ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;

набывае, арандуе, заказвае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў юрыдычных і фізічных асоб па безнаяўнаму і наяўнаму разліку;

заключае дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі, у тым ліку з вучнямі Установы, на выкананне розных відаў работ па бягучаму рамонту Установы, афармленню і гаспадарчаму ўтрыманню яго памяшканняў, пабудоў;

заключае дагаворы на аказанне паслуг вучням і іх бацькам, іншым законным прадстаўнікам, грамадзянам, а таксама арганізацыям;

адмяняе рашэнне Савета ў выпадках, калі яны супярэчаць дадзенаму Статуту і Палажэнню аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі;

ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам.

81. Службовыя абавязкі кіраўніка Установы зацвярджае аддзел адукацыі, спорту і турызму Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта.

82. Ва Установе ствараюцца органы самакіравання: савет Установы, педагагічны савет, апякунскі савет,  дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з палажэннямі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

83. Вышэйшым органам самакіравання з’яўляецца савет Установы, які ўзначальвае яе кіраўнік.

Склад савета фарміруецца з прадстаўнікоў вучняў, законных прадстаўнікоў дзяцей, педагагічных работнікаў Установы, прадстаўнікоў Кісцянёўскага сельскага выканаўчага камітэта і ААТ “Кісцяні”.

Агульная колькасць членаў савета Установы – 9 чалавек:

2 чалавекі (22%) – прадстаўнікі вучняў Установы і іх законныя прадстаўнікі;

7 чалавек (78%) – кіраўнік Установы, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі Кісцянёўскага сельскага выканаўчага камітэта і ААТ “Кісцяні”.

Прадстаўнікі вучняў выбіраюцца адкрытым галасаваннем у класах.

Прадстаўнікі законных прадстаўнікоў вучняў выбіраюцца адкрытым галасаваннем на агульным бацькоўскім сходзе.

Прадстаўнікі педагагічных работнікаў выбіраюцца адкрытым галасаваннем на пасяджэнні педагагічнага савета.

Прадстаўнікі Кісцянёўскага сельскага выканаўчага камітэта і ААТ “Кісцяні”  ўключаюцца ў склад савета Установы на падставе прапаноў кіраўнікоў названага органа і арганізацыі.

Тэрмін паўнамоцтваў савета Установы складае два гады.

Кампетэнцыя  арганізацыя дзейнасці савета Установы вызначаюцца Палажэннем аб савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

84. Дзейнасць педагагічнага савета ажыццяўляецца ў парадку, які вызначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

85. Асноўнай мэтай дзейнасці апякунскага савета з’яўляецца:

садзейнічанне Установе ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі;

распрацоўка і рэалізацыя планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах Установы адукацыі;

садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў працы педагагічных і іншых работнікаў Установы;

вызначэнне накірункаў, памераў і парадку выкарыстання сродкаў апякунскага савета.

86. Спрэчныя пытанні, якія ўзнікаюць паміж саветамі Установы і дырэктарам рашаюцца аддзелам адукацыі, спорту і турызму Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта.

87. Кантроль за дзейнасцю Установы ажыццяўляе аддзел адукацыі, спорту і турызму Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта, у падпарадкаванні якога яна знаходзіцца.

Раздзел 11. Маёмасць, парадак фінансавання, фарміравання штатаў і аплата працы работнікаў Установы

88.  Маёмасць Установы з’яўляецца раённай камунальнай уласнасцю і належыць ёй на праве аператыўнага кіравання.

Кіраванне і распараджэнне маёмасцю Установа ажыццяўляе ў межах, вызначаных заканадаўствам і Уласнікам.

89. Маёмасць Установы складаюць асноўныя фонды і абаротныя сродкі, а таксама іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, кошт якіх адлюстроўваецца ў адзіным балансе цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела адукацыі, спорту і турызму Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта.

90. Установа мае права з дазволу Уласніка (Заснавальніка) адчужаць, здаваць у арэнду, спісваць з баланса будынкі, пабудовы, аб’екты незакончанага будаўніцтва, перадатачныя прылады, абсталяванне, машыны.

91. Матэрыяльна-тэхнічная база Установы фарміруецца па дзеючых нарматывах, з улікам забеспячэння атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, тыпу ўстановы адукацыі і форм навучання.

92. Фінансаванне Установы ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту на аснове дзяржаўных і мясцовых нарматываў фінансавання.

Прыцягненне Установай дадатковых сродкаў не цягне за сабой зніжэнне нарматываў і памераў яе фінансавання з бюджэту.

93. Дадатковымі крыніцамі фінансавання Установы з’яўляюцца:

даходы, атрыманыя ад гаспадарчай дзейнасці;

дабрачынныя ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб;

сродкі апякунскага савета;

іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

94. Установа можа ажыццяўляць платную адукацыйную дзейнасць па аказанню дадатковых адукацыйных паслуг, якія не фінансуюцца з бюджэту.

Кошт дадатковых адукацыйных паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам з улікам эканамічна абгрунтаваных затрат і зацвярджаецца дырэктарам Установы.

95. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказанне платных паслуг, паступаюць у самастойнае распараджэнне Установы і ўлічваюцца на асобным балансе.

96. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, атрыманых у выніку аказання платных паслуг, рэалізацыі прадукцыі і паслуг насельніцтву, дабрачынных ахвяраванняў арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

97. Штатны расклад работнікаў Установы фарміруецца на аснове тыпавых штатных нарматываў, зацвярджаемых Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы.

98. Кіраўнік Установы мае права мяняць штатны расклад у межах фонда аплаты працы.

99. Аплата працы работнікаў Установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, нарматыўнымі дакументамі, якія рэгламентуюць памеры і формы аплаты працы для работнікаў бюджэтнай сферы.

Раздзел 12. Улік і справаздачнасць

100. Улік ва Установе вядзецца ў мэтах сістэматычнага аналізу, кантролю за колькаснымі і якаснымі паказчыкамі аб’ектаў уліку.

101. Аб’ектамі уліку з’яўляюцца:

кантынгент вучняў ва Установе;

кантынгент дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;

кантынгент дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;

кантынгент дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

рэзультаты аздараўлення вучняў;

педагагічныя і іншыя работнікі Установы;

колькасць выпускнікоў, іх размеркаванне, накіраванне на работу і працаўладкаванне;

вучэбныя выданні;

матэрыяльна-тэхнічная база Установы;

вынікі даходаў дзейнасці Установы.

102. Парадак вядзення ўліку, асобы, якія яго ажыццяўляюць, формы ўліку, іх распрацоўка, узгадненне, зацвярджэнне і парадак запаўнення вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным ім органам.

103. Установа вядзе бухгалтарскую, статыстычную і іншую справаздачнасць, якая ўстаноўлена дзеючым заканадаўствам для юрыдычных асоб і нарматыўнымі дакументамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Пісьмовая справаздачнасць вышэйстаячым органам прадастаўляецца Установай ва ўстаноўленыя тэрміны ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

104. Установа штогод прадастаўляе Заснавальніку справаздачу аб паступленнях і расходах фінансавых і матэрыяльных сродкаў.

105. Установа мае права адмовіць у прадастаўленні інфармацыі органам дзяржаўнага кіравання, установам, арганізацыям, прадпрыемствам і грамадзянам, калі дадзены від інфармацыі не ўстаноўлены законам або нарматыўнымі актамі і не ўключаны ў наменклатуру спраў Установы.

106. Бухгалтарская справаздачнасць, як сукупнасць паказчыкаў, заснаваных на дадзеных бухгалтарскага ўліку, прадастаўляецца Установай дзяржаўным органам, упаўнаважаным кіраваць дзяржаўнай уласнасцю, на якіх заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ускладзена права ажыццяўляць праверку дзейнасці Установы.

107. Рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці Установы праводзяцца дзяржаўнымі кантралюючымі органамі, упаўнаважанымі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства ажыццяўляць рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і ўстаноў адукацыі.

108. Бухгалтарскае абслугоўванне ажыццяўляецца цэнтралізаванай бухгалтэрыяй аддзела адукацыі, спорту і турызму  на дагаворных умовах.

109. Установа забяспечвае накапленне, захоўванне і выкарыстанне архіўных дакументаў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства.

           Раздзел 13. Міжнароднае супрацоўніцтва

110. Установа мае права па ўзгадненню з аддзелам адукацыі, спорту і турызму Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта устанаўліваць прамыя сувязі з установамі замежных краін, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі ў мэтах абмену вопытам, арганізацыі агульнай сярэдняй адукацыі, правядзення сумесных мерапрыемстваў.

111. Установа мае права па ўзгадненню з аддзелам адукацыі, спорту і турызму  Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта заключаць пагадненні з замежнымі ўстановамі сістэмы адукацыі аб абмене педагагічнымі работнікамі і вучнямі, аб стварэнні сумесных (асацыятыўных) устаноў.

112. Міжнароднае супрацоўніцтва Установа ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Раздзел 14. Ліквідацыя і рэарганізацыя Установы

113. Ліквідацыя Установы можа ажыццяўляцца:

па ініцыятыве Заснавальніка;

па рашэнні судзебных органаў;

па рашэнні органа, які ажыццявіў рэгістрацыю Установы ў выпадку невыканання ёй статутных мэт і задач.

114. Рашэнне аб ліквідацыі Установы прымаецца Заснавальнікам на аснове ацэнкі наступстваў такой ліквідацыі з улікам колькасці асоб, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай  адзінкі, і колькасці дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі на гэтай тэрыторыі.

115. Рэарганізацыя Установы (зліццё, далучэнне, раздзяленне, выдзяленне) можа быць праведзена па рашэнні яе Заснавальніка.

116. Установа лічыцца ліквідаванай ад даты ўнясення запісу ў Адзіны дзяржаўны рэестр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў аб яе ліквідацыі.

117. Пры рэарганізацыі і ліквідацыі Установы, звольненым работнікам гарантуецца выкананне іх правоў і інтарэсаў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

118. Рэарганізацыя або ліквідацыя не дапускаецца да заканчэння адукацыйнай праграмы бягучага навучальнага года.

Раздзел 15. Парадак унясення змен і (або) дапаўненняў

119. Змены і дапаўненні ў Статут Установы ўносяцца пасля іх зацвярджэння Заснавальнікам у парадку, які ўстаноўлены дзеючым заканадаўствам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.