Міністэрства адукацыі звяртае ўвагу, што пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўсіх тыпах агульнаадукацыйных устаноў навучэнцы І-ХІ класаў прытрымліваюцца адзення дзелавога стылю. Узоры адзення дзелавога стылю кожны год зацвярджаюцца Каардынацыйным саветам па ўвядзенні адзення дзелавога стылю, рэкамендаванай для навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў, арганізацыі яе вытворчасці і рэалізацыі.
Узоры мадэлей адзення дзелавога стылю абнаўляюцца штогод на сайтах канцэрна «Беллегпрам» (www.bellegprom.by) і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (www.minedu.unibel.by).
Навучэнцы, іх законныя прадстаўнікі, сумесна з адміністрацыяй установы і педагагічнымі работнікамі маюць права выбару мадэлі, колеру і якасці тканін, з якіх выраблена адзенне дзелавога стылю. Абутак таксама павінен адпавядаць дзелавому стылю адзення.
Дзелавы стыль адзення - гэта строгі вытрыманы стыль адзення, прызначаны для наведвання навучэнцамі навучальных заняткаў у агульнаадукацыйных установах.
Камплект адзення дзелавога стылю павінен быць шматфункцыянальным, гігіенічным, зручным і адпавядаць сучасным напрамках моды.
Для хлопчыкаў (юнакоў) у камплект уваходзяць пінжак, камізэлька, штаны, кашуля з кароткімі і доўгімі рукавамі, гальштук.
Для дзяўчынак (дзяўчат) - пінжак, камізэлька, спадніца, штаны, блузка з кароткімі і доўгімі рукавамі, сарафан.
У зімовы час у камплекты могуць уваходзіць трыкатажны швэдар ці камізэлька.
Рэкамендуем інфармацыю пра патрабаванні да знешняга выгляду школьніка змясціць на інфармацыйных стэндах у агульнаадукацыйных установах, уключаючы фатаграфіі ўзораў адзення дзелавога стылю.
Агульнаадукацыйным установам варта пастаянна праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю адзення дзелавога стылю сярод вучняў, іх законных прадстаўнікоў.
Нашэнне адзення дзелавога стылю навучэнцамі агульнаадукацыйных устаноў неабходна зрабіць нормай, якая вызначаецца статутам і правіламі ўнутранага працоўнага распарадку агульнаадукацыйнай установы.
</article>